читать дальшеМатылькi
Калi дрэва разлучаюць з жыцьцём,
каранi яшчэ гоняць
па абарваных жылах
гаючы сок памяцi,
яшчэ спадзяюцца на дзiва,
яшчэ бязгучна крычаць штосьцi
нежывой лiстоце.
Калi дрэва падае долу,
шырокае пнiшча
усьцешана засьцiлаюць крылцамi
блакiтныя матылькi,
якiя п'юць густы сок i,
захмялеушы,
сьняць, што яны - дрэвы,
якiх хочуць разлучыць
з жыцьцём.
Яны спалохана пачынаюцца,
але
побач падае
новае дрэва,
i матылькi апускаюцца
на сьвежае пнiшча,
каб зноу напiцца салодкага соку, каб прысьнiць чужыя сны
i прахапiцца ад страху.
Камусьцi iх жыццё
здаецца безклапотным.
Грынвiцкi мерыдыян
Я думау:
гэта дзiцячая забава - пераступiць церазь медны пасак
мерыдыяну
i апынуцца
у заходнiм паушар'i,
але,
зрабiушы гэты крок,
раптам зразумеу:
ты засталася
ва усходнiм,
i мне зрабiлася
страшна.
Закаханыя глуханямыя
У гэты даждлiвы дзень
успомнi кавярню
з багемнай рэпутацыяй,
куды мы заходзiлi
на фiлiжанку кавы
зь мiгдалёвым лiкёрам
(постскрыптум нашага спатканьня),
кавярню, куды завiтвалi
парачка лесьбiянак
i здабытчык дыямэнтау зь Якутыi
штораз з новаю дамай.
Успомнi,
закаханыя сядзелi за столiкам
пад нязграбным пэйзажам
з парушанаю пэрспэктывай,
i мы не адразу зауважылi,
што яны гавораць
рукамi,
бо нашы рукi таксама
нiколi не маучалi,
прычым iх лексiчны запас
здавауся нам бязьмежным.
Мы крыху паспрачалiся на тэму:
як глуханямыя
клiчуць адно аднаго
i як называюць нас,
калi мы завем iх
глуханямымi?
Успомнi,
яго доугiя пальцы
нашэптвалi штосьцi такое,
ад чаго яе профiль
быу зьлёгку падведзены чырваньню,
i ты сказала, што
слова "кахаю" на iхняй мове
вынайшау самы закаханы
з усiх глуханямых.
Мы думалi,
яны зайздросьцяць нам,
бо на iх мову не перакладаюцца
нi радасьць
тэлефоннага званка,
нi "Yesterday",
нi музыка апошнiх ускрыкау,
калi вусны
утрапёна ловяць
сваю здабычу.
Успомнi тых закаханых
з даждлiвага гораду.
Ты не зайздросьцiш iм
зараз?
Што бывае у траунi
Вось ты i пераканалася,
што бывае у траунi
з матэрыяй,
якую умоуна называюць
часам:
заутра я любiу цябе
учора мы сустрэнемся
мы яшчэ памерлi
мы ужо не нарадзiлiся